Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахавальныя ўрачыстасьці ў Варшаве адбудуцца ў суботу


"Жалобныя ўрачыстасьці дзяржаўнага ўзроўню прызначаныя на суботу, -- заявіў маршал Сэйму Браніслаў Камароўскі, які пасьля сьмерці прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы.

Урачыстасьці маюць адбыцца ў Варшаве на плошчы Пілсудзкага.

Паводле польскага міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага, жаданьне ўзяць удзел у пахаваньні ўжо выказаў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Пра гэта паведаміла польская "Gazeta Wyborcza".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG