Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя перамагла ў Вугоршчыне


Правацэнтрысцкая партыя Фідэс набрала болей за палову галасоў на парлямэнцкіх выбарах у Вугоршчыне, што адбыліся ў нядзелю. Такія папярэднія вынікі агучыла Цэнтральная выбарчая камісія краіны пасьля падліку 99% галасоў.

Пасьля Фідэс, якая мае 52,8% галасоў, на другім месцы ідзе кіроўная Сацыялістычная партыя, за якую прагаласавала 19,3% выбаршчыкаў. Пяціадсоткавы бар'ер для праходу ў парлямэнт набралі крайне правы Рух за лепшую Вугоршчыну Ёббік (16,7%) і Партыя "зялёных" (7,4%)

Другі тур выбараў прызначаны на 25 красавіка.

Крайне правыя ўвойдуць у нацыянальныя органы кіраваньня ўпершыню пасьля Другой сусьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG