Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Тайлянду ліецца кроў


Да 20 вырасла колькасьць ахвяраў сутычак у сталіцы Тайлянду Бангкоку ў суботу. Як паведамілі заходнім агенцтвам мяцовыя ўлады, загінула 16 цывільных асобаў і чацьвёра вайскоўцаў. Сярод загіблых - японскі апэратар, які працаваў на агенцтва Reuters. Паранена больш за 800 чалавек.

Сутычкі адбыліся ў суботу, калі паліцыя спрабавала разагнаць дэманстрантаў, ужыўшы гумовыя кулі і сьлезацечны газ. У адказ маніфэстанты пачалі закідваць паліцыянтаў камянямі і бутэлькамі з гаручай сумесьсю.

Удзельнікі пратэстаў патрабуюць распусьціць парлямэнт і прызначыць датэрміновыя выбары.
XS
SM
MD
LG