Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьнежная лавіна ў Расеі забіла 10 снаўбардыстаў


Прынамсі 10 чалавек загінула сёньня на Камчатцы пасьля таго, як сьнежная лавіна накрыла верталёт, што прывёз снаўбардыстаў на лыжны спуск.

На борце верталёта знаходзілася 18 чалавек, у тым ліку турысты з Бэльгіі і Нямеччыны, паведаміла прэсавая сакратарка Міністэрства па надзвычайных становішчах Ірына Андрыянава.

Мяркуецца, што сярод загінулых - пяцёра немцаў і столькі ж расейцаў.
XS
SM
MD
LG