Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бангкоку ў сутыкненьнях з апазыцыяй забілі двух вайскоўцаў


У Бангкоку больш за 90 чалавек пацярпелі сёньня ў сутыкненьнях між вайскоўцамі й удзельнікамі антыўрадавых выступленьняў.

Паводле зьвестак камандаваньня, сьмяротныя агнястрэльныя раненьні атрымалі два вайскоўцы, калі разам зь іншымі жаўнерамі спрабавалі спыніць апазыцыйную акцыю ля мосту Пан Фах у гістарычным раёне сталіцы Тайлянду.

Цяперашнія акцыі пратэсту ў Тайляндзе цягнуцца каля месяца. Раней пра выпадкі гвалту не паведамлялася.

Прыхільнікі былога прэм’ер-міністра Таксіна Чынавата дабіваюцца адстаўкі ўраду й правядзеньня датэрміновых выбараў.


XS
SM
MD
LG