Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцы адключаюць адзін аднаму электрычнасьць


Адзіная электрастанцыя ў Паласе Газы спыніла сваю працу, паведамляе прадстаўнік палестынскага энэргетычнага ведамства Канаан Абаід. Прычынай, паводле яго слоў, паслужыла зношваньне абсталяваньня і перабоі з пастаўкамі паліва з Заходняга берагу ракі Ярдан.

Ісламісцкая групоўка ХАМАС, якая кіруе ў Газе, абвінавачвае Ізраіль у наўмысным бамбаваньні электрастанцыі. Паводле Тэль-Авіву, авіяўдары, якія насамрэч ня раз закраналі гэты аб'ект, былі справакаваныя абстрэлам ізраільскіх паселішчаў з тэрыторыяў, падкантрольных ХАМАС.

Непасрэднай прычынай закрыцьця станцыі стала, аднак, адмова палестынскай адміністрацыі Заходняга берагу ракі Ярдан, працягваць пастаўляць дызэльнае паліва, неабходнае для працы генэратараў. Канкурэнтная ХАМАСу палестынская групоўка Фатах, якая кантралюе Заходні бераг, патрабуе ад Газы выплаціць сьпярша запазычанасьць памерам некалькі мільярдаў даляраў за папярэднія пастаўкі.

Поўнае адключэньне электрычнасьці ў Паласе Газы пагражае гэтай правінцыі гуманітарным крызісам.
XS
SM
MD
LG