Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскім палігоне стрэлам з танка забітыя два лейтэнанты


На палігоне Каменка ў Ленінградзкай ваеннай акрузе з-за памылковага стрэлу з танка загінулі два лейтэнанты. Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся падчас начных стрэльбаў. Па дадзеных арганізацыі "Салдацкія маці Пецярбурга", афіцэры знаходзіліся на вышцы, у якую трапіў снарад. Ваенная пракуратура распачала крымінальную справу. Абвінавачваньне пакуль нікому не прад'яўленае.
XS
SM
MD
LG