Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне санкцыяў супраць Ірану разгледзяць на наступным тыдні


Пытаньне аб новых санкцыях супраць Ірану будзе разгледжанае на наступным тыдні – на сустрэчы дыпляматаў, што прадстаўляюць пяць сталых чальцоў Рады бясьпекі ААН і Нямеччыну.

Прадстаўнікі шасьці найбольш уплывовых дзяржаваў сьвету абмеркавалі ў чацьвер ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку магчымыя новыя міжнародныя санкцыі супраць Ірану, які адмаўляецца спыніць вытворчасьць узбагачанага ўрану і даць усясьветнай супольнасьці поўную інфармацыю пра свае ядзерныя распрацоўкі.

Паводле расейскага прадстаўніка пры ААН Віталія Чуркіна, у часе чацьвярговай сустрэчы абмяркоўваліся канструктыўныя прапановы на адрас Ірану. “Ня думаю, што нейкай з краінаў хочацца ўводзіць санкцыі. Калі Іран хоча весьці перамовы, ён павінен пачаць гэта рабіць”, – сказаў Чуркін.

XS
SM
MD
LG