Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея скаардынуюць свае дзеяньні ў Кіргізстане


ЗША і Расея зьбіраюцца каардынаваць сваю рэакцыю на паўстаньне ў Кіргізстане. Пра гэта расейскі і амэрыканскі прэзыдэнты Барак Абама і Дзьмітры Мядзьведзеў дамовіліся на сёньняшняй сустрэчы ў Празе.

Дарадца Абамы ў расейскіх справах Майкл МакФол запэўніў міжнародную супольнасьць, што падзеі ў Кіргізстане не зьяўляюцца вынікам "вайны праз трэція рукі" за ўплыў у цэнтральнаазіяцім рэгіёне паміж Вашынгтонам і Масквой.

Рашэньняў аб канкрэтных супольных дзеяньнях прынята не было. Прэзыдэнты, аднак, пагадзіліся, што палітыка дзьвюх краін у рэгіёне павінна весьціся ў мэтах супольных інтарэсаў Расеі і ЗША, а не з пазыцыі "гульні з нулявой сумай."

Дыскусія на гэтую тэму была, паводле МакФола, ўзьнятая па ініцыятыве Мядзьведзева. Сустрэча двух прэзыдэнтаў у Празе адбылася ў рамках мерапрыемстваў па падпісаньні новай дамовы аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў.
XS
SM
MD
LG