Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў хоча езьдзіць у ЭЗ бязь візы


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заклікаў Эўразьвяз адмяніць візавы рэжым у адносінах да расейскіх грамадзян. Мядзьведзеў сказаў, што візавыя правілы павінны зьмяніцца, калі ЭЗ і РФ насамрэч зьяўляюцца сур'ёзнымі бізнэс-партнэрамі.

Выказваньні расейскага кіраўніка прагучалі пасьля таго, як басьнійскія палітыкі паведамілі, што, пачынаючы з чэрвеня, грамадзянам Босьніі і Герцагавіны ня будзе патрэбная віза для паездак у Эўропу. Гэтае рашэньне нібыта будзе абвешчанае на саміце Балканы-ЭЗ, які мае адбыцца ў Сараеве ў чэрвені.

У лістападзе летась Брусэль скасаваў візавы рэжым для Сэрбіі, Чарнагорыі і Макэдоніі.
XS
SM
MD
LG