Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка дала паказаньні пракуратуры


Былая прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка распавяла прэсе аб сваёй размове са сьледчым Генпракуратуры, да якога яе выклікалі 7 красавіка.

Паводле Цімашэнкі, яна пацьвердзіла, што «судзьдзяў Канстытуцыйнага суду падкуплялі, запалохвалі, прымушалі прымаць неправасуднае рашэнньне”.

Апрача таго, Цімашэнка абвясьціла, што на яе пачаўся ціск па палітычных матывах.

Цімашэнку выклікалі ў пракуратуру пасьля таго, як яна заявіла пра спробы прадстаўнікоў партыі рэгіёнаў падкупіць судзьдзяў Канстытуцыйнага суду.
XS
SM
MD
LG