Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зарэмбюка хацелі праверыць тэкст выбарчай улёткі


Алесь Зарэмбюк
Алесь Зарэмбюк

Алесь Зарэмбюк балятуецца ў Гарадзенскі абласны савет у Малышчынскай акрузе № 8. Сакратар акруговай выбарчай камісіі Дыяна Парамонік праз тэлефон папрасіла яго сёньня прынесьці агітацыйныя матэрыялы. Іх трэба пачытаць, бо раптам ён напіша штось «ня тое», патлумачыла яна.

Кандыдат у дэпутаты ў адказ падкрэсьліў, што такое патрабаваньне «састарэла», у выбарчае заканадаўства ўнесьлі праўкі і цяпер ня трэба зацьвярджаць тэксты ўлётак у старшыні камісіі. Дзіўна, што сакратар акруговай выбарчай пра гэта ня ведала, кажа ён.

Алесь Зарэмбюк — рэгіянальны каардынатар руху «За свабоду» на Гарадзеншчыне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG