Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Паплылі” Якубоўка й Манастырок


У прыгарадную вёску Якубоўка, якая даўно ўключана ў абсяг Гомелю, прыйшла вялікая вада. Падтоплены дзясяткі дамоў і гародаў. Вада заліла ладны ўчастак галоўнай вуліцы — Палявой.





Якубоўскія рабінзоны

Спадарыня Валянціна, чый дом стаіць за якую сотню мэтраў ад затопленай вуліцы, кажа: паводка атачае Якубоўку адразу з двух бакоў — ад разьлітага Сажа й грабнога каналу, які цягнецца да вусьця Іпуці. Адсюль і пакуты:

“Навадненьне. Вадзіца ўжо ў гародзе, склепе, падвале. Шкада, што затапіла гарод — у нас тут кустарнікі, пладовыя дрэвы. Вада прыбывае: з аднаго боку праз канал, з другога — ад Сажа”.

Якубоўка, па сутнасьці, апынулася на высьпе. З абласным цэнтрам яе цяпер зьвязвае толькі невялічкі масток.

“Колькі людзі тут жывуць, — кажа кабета — ніякай дамбы не пабудавалі. Наадварот, за намі ўсё тут зраўнялі, што вада за сэкунду набегла. Тут былі горкі такія, і вада крыху затрымлівалася. А зараз зраўнялі, усё роўненька, і вада моцна прыбывае. Во за суткі колькі набегла!”

Набегла ня меней як чвэрць мэтра. Гэта відаць па ўзроўні падтапленьня — учорашнім і сёньняшнім.

Спадар Васіль, які жыве ў Палявым завулку, лічыць, што ад вялікай вады ніякімі дамбамі не ўратавацца. Адзіны паратунак — падсыпаць прылеглыя да цэнтральнай вуліцы завулкі, каб дабірацца да сядзібаў:

“Сож прыбывае, і ў нас прыбывае. Варыянт такі: падняць дарогі, каб хадзіць, пакуль зусім не залье. Потым — на лодкі”.

Гаспадар заняўся ратаваньнем ад вады бярвеньня, прызначанага на дровы, а ўнукаў, каб далёка ня бегалі, пакінуў побач на выспачцы.


Паводле зьвестак управы МНС, цяпер у Якубоўцы, у мікрараёне Манастырок, на некаторых іншых гомельскіх вуліцах, блізкіх да ракі, падтоплена 60 сядзібаў. Узровень вады ў Сажы перавысіў небясьпечны парог.

Вада ля парога

У горадзе на выспе

Няўдала пераплылі

Хоць рыс сей

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG