Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Маладому фронту" адмоўлена ў рэгістрацыі


Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі "Маладому фронту".


Чыноўнікі міністэрства спаслаліся на неадпаведнасьць дакумэнтаў юрыдычнаму адрасу. Другой прычынай адмовы ў рэгістрацыі стала тое, што больш за палову заснавальнікаў арганізацыі прыцягваліся ў розныя часы да адміністрацыйнай адказнасьці.

У прыватнасьці, у адказе пазначана: "Згодна са зьвесткамі, якія маюцца ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 43 заснавальнікі МГА "Малады Фронт" (больш за палову ад іх агульнай колькасьці), у тым ліку амаль усе члены кіруючага органа дадзенага грамадзкага аб'яднаньня, прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці, многія зь іх неаднаразова, у тым ліку за правапарушэньні, зьвязаныя з парушэньнем грамадзкага парадку, правоў і свабодаў другіх асобаў (старшыня МГА "Малады Фронт" Дашкевіч Дз.В. — 16 разоў, Шыла І.У. — 17 разоў, Самойлава К.С. — 13 разоў, Карноў Дз.Э. — 11 разоў і г.д.).

Вышэйазначанае ня сьведчыць пра намер заснавальнікаў МГА "Малады Фронт" ажыцьцяўляць дзейнасьць у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не парушаючы грамадзкі парадак, правы і законныя інтарэсы другіх грамадзян".

Некалькі дзясяткаў маладафронтаўцаў два гады таму дапытвалі ў крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

10 чалавек былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці паводле артыкула 193 і пакараныя штрафамі, а лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча пакаралі зьняволеньнем за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG