Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На плошчы Незалежнасьці будуць запускаць мыльныя бурбалкі


11 красавіка ў Менску на плошчы Незалежнасьці адбудзецца флэш-моб. Маладыя людзі будуць запускаць у неба мыльныя бурбалкі.


Сустрэча прызначана на 13:30. А 14 гадзіне ўдзельнікі флэш-мобу пойдуць праспэктам Незалежнасьці ў бок плошчы Перамогі. Каля сквэру Янкі Купалы вясновая жартоўная акцыя завершыцца.

Летась адбылося некалькі падобных флэш-мобаў: на гадавіну бітвы пад Воршай і Грунвальдам маладыя людзі біліся падушкамі, а зімой зьбіраліся на бой сьнежкамі і ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшую кармушку для птушак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG