На пярэднім баку залатой манэты наміналам 50 рублёў, срэбнай і медна-нікелевай манэт разьмешчаны: уверсе — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры — стылізаваная выява мяча, якая сваім абрысам нагадвае чалавека: на залатой манэце — на тле патрэсканай зямлі, на срэбнай і медна-нікелевай — на тле збруі; па крузе надпісы: у верхняй частцы — "Рэспубліка Беларусь", у ніжняй — "50 рублёў" (на залатой), "20 рублёў" (на срэбнай) i "1 рубель" (на медна-нікелевай), проба сплаву (на залатой і срэбнай) і год выпуску манэт у зварот.
Манэты адчаканены на прадпрыемстве "Літоўскі манэтны двор". Наклад залатых манэт — па 500 штук кожнага наміналу (20 і 50 рублёў), срэбнай — 2500 штук і медна-нікелевай — 3000 штук, перадае БелаПАН.