Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Туск ушануюць памяць закатаваных у Катыні


Прэм'ер-міністры Расеі і Польшчы Ўладзімір Пуцін і Дональд Туск возьмуць сёньня ўдзел у мерапрыемствах, прысьвечаных памяці тысяч расстраляных у Катынскім лесе пад Смаленскам польскіх вайскоўцаў, а таксама савецкіх грамадзянаў – ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

У 1940 годзе ў Катыні былі забітыя ня менш як 20 тысяч грамадзянаў Польшчы. У 2000-м на месцы масавых пахаваньняў закатаваных адкрылі мэмарыяльны комплекс.

Катынская трагедыя застаецца канфліктных пытаньнем у расейска-польскіх дачыненьнях. Расейскія суды адмаўляюцца аднавіць сьледзтва ў гэтай справе, а польскі бок настойвае на рассакрэчваньні матэрыялаў пра масавыя расстрэлы ў Катыні.
XS
SM
MD
LG