Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане чакаюцца новыя акцыі апазыцыі


У розных раёнах Кіргізстану сёньня, як чакаецца, будуць працягвацца акцыі апазыцыі, нягледзячы на пагрозы ўладаў пакараць дэманстрантаў.

У аўторак тысячы людзей штурмавалі будынак абласной адміністрацыі ў Таласе. Міліцыя выціснула натоўп, ужыўшы гумовыя кулі і сьлезацечны газ, аднак уначы ўдзельнікі пратэстаў ізноў захапілі будынак. Паводле інфармацыі кіргіскай службы нашага радыё, больш за 30 чалавек былі параненыя.

У сталіцы краіны Бішкеку ўвечары ў аўторак былі затрыманыя некалькі апазыцыйных лідэраў, у тым ліку Алмазбэк Атамбаеў і Амурбэк Тэкебаеў – лідэр найбольшай апазыцыйнай партыі “Ата-Мэкен”.

Апазыцыя вымагае адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева, вінавацячы яго ў карупцыі, палітычным перасьледзе, абмежаваньні свабоды слова і правале сацыяльнай палітыкі. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў усе бакі процістаяньня ў Кіргізстане да стрыманасьці.
XS
SM
MD
LG