Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Полацкам збудуюць ГЭС


Будаўнічыя працы на пляцоўцы будучай Полацкай ГЭС на Заходняй Дзьвіне маюць пачацца бліжэйшым часам.


"Будынак ГЭС могуць пачаць будаваць у летнія месяцы", — заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік "Белэнэрга".

Кошт праекту — каля 100 мільёнаў даляраў. Фінансаваць будаўніцтва будзе Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.

Станцыя павінна пачаць працу ў 2014 годзе.

Праектная магутнасьць — 23 МВт.

Беларусь плянуе пабудаваць на Заходняй Дзьвіне чатыры гідраэлектрастанцыі сумарнай магутнасьцю 120 МВт. Акрамя Полацкай ГЭС, будуць узьведзены таксама станцыі пад Верхнядзьвінскам, Віцебскам і Бешанковічамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG