Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянтаў прымусілі перарабіць пратаколы


Таісія Кабанчук
Таісія Кабанчук

Бабруйскі суд перанёс разгляд адміністрацыйнай справы супраць актывісткі аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Таісы Кабанчук.


Спадарыня Кабанчук паведаміла “Свабодзе”, што прычынай пераносу справы сталі недакладныя зьвесткі пра яе затрыманьне ў рапартах і пратаколе, якія міліцыянты перадалі ў суд.

Таісу Кабанчук затрымалі 25 сакавіка на бабруйскім чыгуначным вакзале, калі яна зьбіралася сесьці ў цягнік на Менск, каб удзельнічаць у сьвяткаваньні Дня Волі. Жанчына паведаміла, што міліцыянты пашкодзілі ёй руку і зламалі акуляры. Яны тлумачылі, што нібыта маюць інфармацыю, паводле якой Таіса перавозіць наркотыкі.

У пастарунку міліцыі пасьля перагляду рэчаў на Таісу Кабанчук склалі пратакол за непадпарадкаваньне міліцыянтам. Яе хацелі судзіць у дзень затрыманьня, але жанчына запатрабавала адваката. Таіса заявіла, што яе затрымалі выключна з палітычных меркаваньняў.

Сёньня яна паведаміла: “Суду можа ня быць наагул, бо маё затрыманьне было незаконным. Калі ня будзе дакумэнтаў зь міліцыі, судзьдзя можа наагул не разглядаць справы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG