Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымала ад МВФ 670 мільёнаў даляраў


Беларусь атрымала апошні, пяты транш крэдыту МВФ памерам каля 670 мільёнаў даляраў у рамках праграмы stand-by.


Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі

Экспэрты Міжнароднага валютнага фонду працавалі ў Беларусі 3-16 лютага.

Па выніках працы кіраўнік місіі Крыс Джарвіс заявіў, што паміж МВФ і афіцыйным Менскам дасягнутае пагадненьне аб завяршэньні чацьвёртага агляду дамоўленасьці аб крэдыце stand-by.

Усяго ў рамках праграмах праграмы stand-by ад МВФ Беларрусь атрымала больш як 3,5 мільярда даляраў крэдытных сродкаў.

Першую частку крэдыту ў памеры 800 мільёнаў даляраў Беларусь атрымала год таму, другі транш (блізу 700 мільёнаў даляраў) паступіў у ліпені 2009-га.

Да канца мінулага году Беларусь яшчэ двойчы атрымлівала сродкі — адпаведна ў памеры 700 мільёнаў і 688 мільёнаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG