Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратакол на Ірэну Валюсь перадалі з аднаго суду ў другі


Пратакол на Ірэну Валюць з суду Кастрычніцкага суду Горадні перадалі ў суд Ленінскага. Дата чарговага разгляду справы пакуль невядомая.


Сёньня ў Горадні каля Кастрычніцкага раённага суду сабраліся актывісты незарэгістраванага Саюзу палякаў, каб падтрымаць журналістку Ірэну Валюсь.

15 лютага Валючь затрымалі ў Валожыне. Пазьней міліцыянты пераслалі ў Горадню адміністрацыйны пратакол.

Ірэна Валюсь — галоўны рэдактар газэты “Glos znad Niemna na uchodzstwie”, яна таксама — віцэ-старшыня Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Перад будынкам Кастрычніцкага суду


Погляд на адміністрацыйную справу журналісткі і перанос суду — аднаго з кіраўнікоў незарэгістраванга Саюзу палякаў Андрэя Пачобута:

“Калі казаць і пра гэты працэс, і пра яго перанос, безумоўна, за гэтым нейкае палітычнае рашэньне. Чым кіравалася ўлада, пачынаючы яго, калі кволую кабету вінавацяць, што яна пакрыўдзіла міліцыянта? Для нас галоўнае, што такія працэсы толькі ўзмацняюць салідарнасьць паміж сябрамі арганізацыі”.

Ірэна Валюсь нагадвае, за што быў складзены пратакол:

Валюсь: “Калі быў складзены пратакол, як мне казалі, вэрсія мянялася. Спачатку гаварылі, што я ўчыніла беспарадкі на тэрыторыі Валожынскага РАУС. Але нашыя людзі, побач якія былі, сказалі, гэтага не было, гэта вы яе схапілі. І потым была вэрсія, што Бурачэўскага, які выходзіў, я яго цягала за рукавы, за вопратку і парушала спакой жыхароў Валожына і перашкаджала міліцыянтам працаваць”.

Станіслаў Бурачэўскі — праўладны кіраўнік арганізацыі Саюзу палякаў у Івянцы. А на судзе ў Валожыне якраз вырашалася справа адносна івянецкага Дому польскага: канфліктную сытуацыі паміж праўладным Саюзам палякаў і СПБ на чале з А.Борыс суд вырашыў на карысьць першага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG