Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кальварыйскіх могілках укрыжуюць Хрыста


Маладыя беларускія каталікі інсцэніруюць сёньня, 26 сакавіка, укрыжаваньне Хрыста і пройдуць хросным ходам па Кальварыйскіх могілках Менску.


“На Кальварыйскіх могілках у Менску будуць інсцэніраваныя падзеі пакутаў і сьмерці Ісуса Хрыста, апісаныя ў Эвангельлях”, паведамілі ў прэс-службе рыма-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі.

“У падрабязнасьці я не паглыбляўся, але пробашч храма, разьмешчанага на могілках, распавёў мне, што будуць нават прыбіваць да крыжоў людзей, якія паказваюць Хрыста і двух разбойнікаў”, — перадае Інтэрфакс словы арцыбіскупа Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.

Фотарэпартаж — пазьней на сайце “Свабоды”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG