Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: П’янства і п’яніцы


Удзельнічае публіцыст, дасьледчык літаратуры Валер Булгакаў Эфір 25 сакавіка 2010 году.

Валер Булгакаў
Вячаслаў Ракіцкі

Вячаслаў Ракіцкі
: Наколькі, з вашага гледзішча, характэрна для беларусаў такое тлумачэньне прычыны п’янства, як «П’е мужык, штоб думкі перабіць»?

Валер Булгакаў: Гэта слушнае тлумачэньне. Іначай можна сфармуляваць так: п’е мужык ад беднасьці і дзеля адсутнасьці добрай адукацыі.






П’янства і п’яніцы
«Хмель не вада — чалавеку бяда»

«Бяз чаркі няма хваробы і сваркі»

«Сам капейкі ня варты, калі чарцы рады»

«Ад водкі розум кароткі»

«Водка весяліць, а ад водкі галава баліць»

«Гарэлка-дзярэлка: хоць чалавеку ад яе вясёла, аблу-

піць яго нагола»

«Гаспадар у карчме п’е і скача — гаспадарка плача»

«Дзе п’юць, там і ліюць»

«Ад піва сцаць крыва»

«П’янага Бог сьцеражэ»

«П’янаму трэба выбачыць»

«П’е мужык, штоб думкі перабіць»

«Чым лепшы рамесьнік, тым горшы п’яніца»

«Добры майстра — добры і п’яніца»

«У цэркві ня быў, а шклянога бога бачыў»

«П’янаму i Бог з дарогі ўступае»

«Піць пі, але вума не прапі»

«Ня пей цераз душу»

«Ня ўсякі весел, хто п’ян»

«І кот бы піў, каб хто наліў»
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG