Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне першымі пачалі адзначаць Дзень Волі ў Горках


Каля тысячы віншавальных паштовак было раздадзена жыхарам райцэнтру.


Паводле аднаго з арганізатараў, Эдуарда Брокарава, у акцыі ўзялі ўдзел пятнаццаць актывістаў горацкіх дэмакратычных суполак.

“Падобным чынам мы віншуем людзей традыцыйна штогод. У паштоўках мы зьмясьцілі інфармацыю пра тое, што адбылося 25 сакавіка 1918 году і што значыць БНР для сёньняшняй Беларусі. Ніводзін чалавек не адмовіўся ад нашых прэзэнтаў.

У другой палове дня мы зьбяромся каля памятнага знаку каліноўцу Войцеху Дамарацкаму. Ён загінуў 24 красавіка 1863 году падчас штурму Горак. Прыбяром тэрыторыю ды зладзім невялікі мітынг. Гэта таксама традыцыйнае наша мерапрыемства на Дзень Волі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG