Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея стварае адзіную валюту з... Казахстанам


Расейскі ўрад пачаў кансультацыі з Казахстанам аб стварэньні адзінай валюты. Пра гэта ER.RU паведаміў старшыня камітэту ў эканамічнай палітыцы і прадпрымальніцтву Дзярждумы Яўген Фёдараў:


"Адзіная валюта павялічвае канкурэнтаздольнасьць, вядзе да прытоку капіталу і зьніжэньню крэдытных ставак", - адзначыў расейскі парлямэнтар.

Яўген Фёдараў выказаўся і наконт валютнага саюзу з Беларусьсю. Ён лічыць, што патрэбна весьці перамовы ня толькі з вышэйшым кіраўніцтвам у Менску: "Патрэбна весьці шырокія перамовы, а мы гаворым толькі з кіраўніцтвам", - лічыць Фёдараў.

Паводле ягоных словаў, беларуска кіраўніцтва не гатовае пераходзіць на расейскі рубель, паколькі баіцца згубіць уладу. "Усе ведаюць, што адзіны рубель – гэта пытаньне ўлады", - адзначыў расейскі дэпутат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG