Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч хоча цану расейскага газу як у Беларусі


Украінскія і расейскія СМІ сёньня камэнтуюць першы раунд перамоваў аб паніжэньні кошту на расейскі газ для Ўкраіны, якія адбыліся 23 сакавіка ў Маскве.


«Рашэньняў няма», -- канстатуюць расейскія "Ведамасьці", нагадваючы, што перамовы будуць працягнутыя ўжо заўтра падчас сустрэчы Ўладзімера Пуціна і Мікалая Азарава, піша расейскае інфармацыйнае агенства "Новы Рэгіён".

Украінская газэта «Справа» ўдакладняе, што кіеўскія чыноўнікі просяць Маскву зьнізіць цану на газ да ўзроўню Менску.

«Беларусь купляе ў Расеі газ па цане $ 168 за тысячу кубамэтраў, у той час як Украіна плаціць $ 334 (кошт у I квартале 2010 году)», – гаворыцца ў публікацыі.

Расейская газэта «Час навінаў» адзначае, што адной прапановай аб стварэньні газавага кансорцыюму ўрад Украіны ня зможа дамагчыся зьніжэньня кошту.

«Ідэя рэанімаваць газатранспартны кансорцыюм, якую актыўна прасоўваюць лідэры новай украінскай улады, ужо не выклікае энтузіязму ў Маскве. Дый рэалізаваць яе хутка ў цяперашніх палітычных умовах немагчыма. Таму ад Украіны чакаюць канкрэтных саступак па ўсім спэктры супрацоўніцтва. У газавай сфэры гэта можа быць павелічэньне долі "Газпрому" ў аб'ёме продажаў на рынку канчатковага спажыўца », -- адзначае выданьне, пералічваючы і іншыя магчымыя саступкі Кіеву, прэфэрэнцыі для расейскіх інвэстыцыяў, пашырэньне продажаў расейскага ядзернага паліва і будаўніцтва новых энэргаблёкаў, і да т.п. .

Сапраўды, навошта, па вялікім рахунку, кансорцыюм Расеі? Ва ўласнасьць ГТС не перадаецца, застаецца за Украінай ... Доля Расеі ў такім аб'яднаньні у лепшым выпадку складзе 30%. У беларускай ГТС яна складае 50%, але і гэта не гарантуе спакойнай жыцьця.
«Сапраўды, навошта, па вялікім рахунку, кансорцыюм Расеі? Ва ўласнасьць ГТС не перадаецца, застаецца за Ўкраінай ... Доля Расеі ў такім аб'яднаньні у лепшым выпадку складзе 30%. У беларускай ГТС яна складае 50%, але і гэта не гарантуе спакойнага жыцьця. Апошні энэргетычны канфлікт Масквы і Менску -- таму наглядная ілюстрацыя. Добра, стварылі кансорцыюм, пачаў ён працаваць. Дзе гарантыя, што празь пяць гадоў ва Ўкраіне да ўлады ня прыйдуць іншыя людзі і не пачнецца паўтарэньне пройдзенага? ... Па вялікім рахунку, ідэя кансорцыюму страціла сваю актуальнасьць. Патокі на поўначы і поўдні -- практычна поўная гарантыя таго, што транзыт застаецца манаполіяй Расеі, і з гэтым праблем больш няма... Расею вельмі цікавіць наша атамная энэргетыка. І ёсьць даволі уплывовае лобі, якое гатова за зьмяншэньне кошту на газ атрымаць доступ да нашай атамнай энэргетыкі... Трэба ясна разумець, што рэканструкцыя ўкраінскіх АЭС расейскімі кампаніямі абумовіць прывязку нашай краіны ня столькі да пастаўшчыка, колькі да яго тэхналёгіяў вытворчасьці электраэнэргіі на АЭС », -- піша кіеўская газэта «Дзень».

Так ці інакш, але Ўкраіне ня варта разьлічваць на вялікую скідку на газ, папярэдзіў ў інтэрвію расейскай «Незалежнай газэце» экспэрт кампаніі RusEnergy Міхаіл Круціхін. На яго думку, цана можа быць паніжаная да 280 даляраў – сярэднеэўрапейскага паказчыка. Нават у гэтым выпадку «з кішэняў расейскіх падаткаплацельшчыкаў будуць вынятыя грошы на падтрымку ўкраінскага хімпраму і мэталюргіі», -- канстатуе экспэрт.

«Да таго ж у Масквы ёсьць вельмі добры козыр, – нагадвае ён. – Справа ў тым, што верхняя плянка ўнутранага кошту для ўкраінскіх спажыўцоў усталяваная «Нафтагазам» на ўзроўні 2020 грыўняў за тысячу кубоў – прыкладна 404 даляра. Гэта значыць, атрымліваецца, што «Нафтагаз» зарабляе на ўнутраным рынку больш чым 30-працэнтную маржу. Гэта больш, чым «Газпром» атрымліваў у лепшыя гады ».

Віталь Грамадзін, экспэрт «Арбат Капіталу» таксама упэўнены, што Ўкраіна можа разьлічваць на зьніжэньне коштаў на 15-20%, але не на 45%, як Беларусь, якая ўваходзіць у Мытны саюз. На яго думку, прапанова Ўкраіны па газатранспартнай сыстэме (ГТС) выглядае мэтазгоднай пры адмове ад стратнага праекту South Stream, што цяпер малаверагодна.

Між тым, па інфармацыі газэты "Коммерсант-Украіна», бакі ўжо падрыхтавалі да перамоваў і аргумэнты на выпадак нязгоды апанэнтаў.

Калі працэс пойдзе ў недружалюбным рэчышчы, "Нафтагазу" могуць быць прад'яўленыя пазовы аб несвоечасовых плацяжах ў 2006-2008 гадах на $ 2,1 млрд, заявіла крыніца ў «Газпроме». У сваю чаргу, Украіна мае намер правесьці перамовы з патэнцыйнымі інвэстарамі па будаўніцтве рэгазафікацыйнага тэрміналу для прыняцьця звадкаванага прыроднага газу з Катара і іншых краінаў. Зацікаўленасьць у праекце ўжо выказалі канадскія SNC Lavalin International Inc. і EDS, японская Mitsubishi Corp. і турэцкія Cilyk Holding, Gap Insaat і Sancakli Group. Пазначаны праект абмяркоўваецца з 2005 году, але пакуль безвынікова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG