Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску можа быць пабудаваны Чайна-таўн


Мікалай Ладуцька
Мікалай Ладуцька

У Менску разглядаецца магчымасьць пабудовы Чайна-таўна. Пра гэта сёньня паведаміў выконваючы абавязкі старшыні Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька на сустрэчы з кіраўніцтвам кітайскай кампаніі “Beijing Uni-Construction Group Co., Ltd”, якая зьяўляецца адным з самых буйных дэвэлопэраў сьвету.

Як падае БЕЛТА, гаворачы аб іншых сумесных праектах, Мікалай Ладуцька падкрэсьліў, што Менгарвыканкам зацікаўлены ў як мага больш хуткім пачатку будаўніцтва мікрараёну “Лебядзіны”.

"За два гады мы з вамі прайшлі вялікі шлях па ўстанаўленьню ўзаемаразуменьня з арганізацыйнага і тэхнічнага пунктаў гледжаньня. Таму цяпер рэалізацыя праекту павінна быць больш хуткай. На будаўнічую пляцоўку трэба выйсьці ў 2010 годзе ўжо з вашымі магутнасьцямі", – Ладуцька. У пэрспэктыве “Лябяжы” можа стаць яшчэ адным сымбалем Менску і славутасьцю для турыстаў.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі яшчэ два буйныя сумесныя праекты, якія ў бліжэйшыя гады трэба ўвасобіць у жыцьцё ў Менску. Усталіцы плянуецца пабудаваць гатэль "Пэкін". Ня выключана, што рэканструкцыяй стадыёну "Дынама" зоймуцца таксама кітайскія спэцыялісты.

"Нягледзячы на несувымернасьць па колькасьці насельніцтва і фінансавых магчымасьцях, у нас выбудоўваюцца раўнапраўныя адносіны, якія маюць доўгатэрміновы характар", – сказаў Мікалай Ладуцька. Ён падкрэсьліў зацікаўленасьць Менгарвыканкаму ў выкарыстаньні фінансавых, тэхналягічных і збольшага людзкіх рэсурсаў Кітаю пры рэалізацыі ў беларускай сталіцы сумесных праектаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG