Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раней гналі толькі на бульбу, а цяпер — і на сяўбу


На Магілёўшчыне нестае 679 мэханізатараў. Каб вырашыць праблему, перадаюць афіцыйныя крыніцы, управа сельскай гаспадаркі рэгіёну прыцягвае да пасяўной студэнтаў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

Дзьвесьце студэнтаў старэйшых курсаў факультэту мэханізацыі цяпер праходзяць паскораныя курсы падрыхтоўкі, каб рабіць на трактарах. У красавіку яны атрымаюць пасьведчаньні на кіраваньне тэхнікай.

Кваліфікаваныя мэханізатары тым часам шукаюць лепшай долі па-за межамі Магілёўшчыны й Беларусі. Сярэднія заробкі ў бальшыні сельскагаспадарчых прадпрыемствах рэгіёну ніжэйшыя за 200 даляраў. Кіраўніцтва некаторых зь іх вылічвае ў працаўнікоў значныя сумы за любую правіну. Увосень, напрыклад, аднаму мэханізатару з Горацкага раёну налічылі за месяц працы 1800 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG