Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевыя актывісты зьбіралі подпісы за сьвятлафор


Той самы пераход.
Той самы пераход.

Міжнароднае моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Рух „Маладая Беларусь“» сабрала 500 подпісаў грамадзян — жыхароў Куйбышаўскай 46-й выбарчай акругі — пад зваротам з патрабаваньнем усталяваць сьвятлафор на пешаходным пераходзе на вуліцы Куйбышава, побач з крамай «Дзясятачка».

Па словах лідэра «Маладой Беларусі» Зьмітра Касьпяровіча, які мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Куйбышаўскай 46-й акрузе сталіцы, гэтая ініцыятыва ўзьнікла невыпадкова:

«Некалькі месяцаў таму на гэтым пераходзе на маіх вачах быў зьбіты чалавек, да якога ледзь пасьпела даехаць „Хуткая дапамога“. На гэтым пераходзе кожны тыдзень адбываюцца дарожна-транспартныя здарэньні, часьцей за ўсё з пацярпелымі пешаходамі.

Ідэю сабраць подпісы пад такім зваротам падалі мне выбарцы, якія ставілі подпісы ў падтрымку мяне ў якасьці кандыдата ў дэпутаты. Бліжэйшымі днямі мы перададзім зварот у Менгарвыканкам і ДАІ. Такім чынам мы таксама хочам паказаць грамадзянам, чым насамрэч мусіць займацца мясцовы дэпутат: у першую чаргу, праблемамі жыхароў сваёй акругі — ці то сьвятлафор ці неадрамантаваны ганак пад’езду. Гэтая акцыя зьяўляецца нашым першым крокам у сацыяльнай кампаніі, якую мы плянуем разьвіваць у розных выбарчых акругах, у першую чаргу ў тых, дзе балятуюцца нашыя актывісты».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG