Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама хоча выканаць адно з найважнейшых абяцаньняў


Кангрэс ЗША прагаласаваў за рэформу аховы здароўя прапанаваную прэзыдэнтам Баракам Абамам. Рэспубліканцы выступілі рашуча супраць, але для правядзеньня законапраекту дэмакратычнай партыі хапіла ўласных галасоў. Рэформа сыстэмы страхаваньня была адным з перадвыбарчых абяцаньняў Барака Абамы. Прэзыдэнты Злучаных Штатаў імкнуліся правесьці гэтую рэформу пачынаючы ад шасьцідзясятых гадоў.


Праект прапануе пашырыць мэдычнае страхаваньне на 32 мільёны амэрыканцаў, якія зараз ня маюць страховак. Абама разглядае гэтую рэформу, як адзін з прыярытэтаў сваёй унутранай палітыкі.

Супраць рэформы выступаюць многія фонды мэдычнага страхаваньня, а таксама рэспубліканская партыя. Няма поўнага адзінства і ў шэрагах дэмакратычнай партыі. Яшчэ сёньня раніцай прэзыдэнт Абама сустракаўся з заканадаўцамі ад дэмакратычнай партыі, пераконваючы іх падтрымаць законапраект.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG