Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкета Свабоды: Вера Кандраль

абноўлена

Вера Кандраль. Аўтар здымка – Арцём Канцавы.
Вера Кандраль. Аўтар здымка – Арцём Канцавы.

Вера Кандраль - архітэктар-рэстаўратар. Актыўная ўдзельніца менскай студэнцкай нефармальнай культурніцкай суполкі «Майстроўня» і беларускага патрыятычнага моладзевага руху 1980-90-х гадоў.


Што для вас свабода?

Незалежнасьць.


Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Існуючая палітычная сыстэма.


Што для вас шчасьце?

Душэўны спакой.


Чаго вы найбольш баіцеся?

Амаль усё, чаго баялася – я ўжо перанесла.


Які талент вы хацелі б мець?

«КавАць» грошы і здароўе, як у каляднаго лёду.


Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Такіх асобаў ВЕЛЬМІ шмат, і вось толькі некаторыя зь іх: Зянон Пазьняк, Вінцук Вячорка, Рыгор Барадулін, Тацяна Шчасная, Сяргей Анановіч, Ларыса Сімаковіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Хадановіч, Іван Кірчук ды яшчэ цэлы шэраг блізкіх мне непублічных асобаў.


Што вы найбольш любіце рабіць?

Падарожнічаць, знаёміцца з новымі людзьмі, размаўляць з добрым і разумным чалавекам, вучыцца, любавацца прыгажосьцю, радавацца.


Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

Рабіла б найлепшае для сябе, ставіла б сябе на першае месца.


Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Дурань стварае ворагаў, разумны - шукае сяброў.


Які ваш улюбёны дэвіз?

«Аніколі не здавайся» і «Гарна думай – гарна будзе!»


У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

У разьвітай дэмакратыі.


У якой краіне вы хацелі б жыць?

Пэрыядычна ў розных.


У якую эпоху вы хацелі б жыць?

У эпоху камунізму.


Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Першае пытаньне – мова.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

Партнэрскія.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Таксама партнэрскія, як з усімі астатнімі суседзямі.


Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А Вы?

Калі давесьці гэтую думку да абсалюту, атрымаецца «Хай сьмерць, абы свая». Лічу гэта хворым мысьленьнем.


Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

05.03.20.. году.


Калі беларусы загавораць па-беларуску?

Кожны – у СВОЙ час.


Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?

– MORT.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG