Як паведамляе агенцтва УНІАН, удзельнікі мітынгу патрабавалі ўваходжання Украіны ў саюзную дзяржавы з Расеяй і Беларусьсю, а таксма наданьня расейскай мове статусу дзяржаўнай.
На гэтым жа мітынгу актывісты ПСПУ (Партыі Натальлі Вітрэнкі) і моладзевага фронту "Прарыў" спалілі падручнікі найноўшай гісторыі Украіны.(Фота УНІАН).
Вядомы ўкраінскі блогер Сяргей Панцюк з гэтай нагоды коратака адрэагаваў: “Такое ўжо было. Бачу, што гісторыя некаторых нічаму не навучыла” і зьмясціў фота часоў нацызму ў Нямеччыне.