Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Гулак: Даклад Дзярждэпартамэнту паўплывае на сытуацыю ў Беларусі


Алег Гулак.
Алег Гулак.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак падзяляе асноўныя палажэньні справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША па правах чалавека адносна Беларусі і адзначае, што ў падобных справаздачах заўсёды мінімум памылак


“Такія дакумэнты — сур’ёзная крыніца для розных структураў. Нездарма на леташнюю справаздачу Дзярждэпартамэнту ЗША спасылаўся Эўрапейскі суд па правах чалавека ў справе актывіста Коктыша, калі вырашалася, ці можна дэпартаваць яго з Украіны ў Беларусь”, — згадаў Алег Гулак.

Ці прыслухаецца беларуская ўлада да крытыкі Дзярждэпартамэнту ЗША? Паводле Алега Гулака, вельмі рэдка пэўная краіна, якая фігуруе ў падобных штогадовых справаздачах, адразу прызнае свае недахопы і хутка іх выпраўляе, але ў выніку “нейкія выпраўленьні магчымы і ў Беларусі”.

“Урэшце такія справаздачы робяць пэўны ўнёсак у агульны ўплыў на сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Цяпер мы хоць маем падставы абмяркоўваць, ёсьць у нас лібэралізацыя ці няма. Раней і пытаньня такога не паўставала”, — мяркуе Алег Гулак.

Як ставяцца да справаздачы Дзярждэпу ЗША ў Палаце прадстаўнікоў?

Намесьнік старшыні камісіі правоў чалавека, нацыянальных адносінаў і мэдый Анатоль Глаз адмовіўся яе камэнтаваць, прызнаўшы, што яшчэ не знаёміўся з тэкстам справаздачы і плянуе гэта зрабіць, калі вернецца з замежнай камандзіроўкі:

“Пацікаўлюся праз два тыдні. Нічога ж ня здарыцца. Дэпартамэнт жа ня зьменіць сваёй думкі, так? Гэта сур’ёзны дакумэнт, трэба да яго сур’ёзна ставіцца. Пачытаць, прааналізаваць, паразважаць”.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі ня сталі камэнтаваць справаздачу Дзярждэпартамэнту ЗША пра стан правоў чалавека ў сьвеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG