Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юзэфа Адамовіч: “Славамір наракаў, што ён тут лішні”


Славамір Адамовіч
Славамір Адамовіч

Паэт Славамір Адамовіч зноў зьехаў у Нарвэгію, не пагасьцяваўшы дома і паўгода. Нагадаем, што дагэтуль Славамір у статусе ўцекача пражыў у гэтай скандынаўскай краіне сем гадоў.


Летам мінулага году ён прыехаў у Беларусь, як тады сьцьвярджаў, “назаўсёды”. Аднак, як расказала ягоная маці, спадарыня Юзэфа, “пасоўгаўшыся” тут і не знайшоўшы паразуменьня з былымі калегамі, вырашыў зноў вярнуцца ў Нарвэгію:

“Ну так, зьехаў Славамір зноўку... Ліст ужо адтуль даслаў, а ўчора і пасылку атрымала…”.

Карэспандэнт: “Дык а што здарылася? Нешта не спадабалася ў Беларусі? Ці можа адвык ужо ад радзімы?”

“Казаў мне так: я там-сям пахадзіў, паглядзеў. І ўбачыў -- з кім раней сябраваў, дык тыя ня хочуць асабліва ўжо і размаўляць. То бок, выходзіць, што тут я ўжо лішні. І адзін амаль заўсёды. Нейкая моладзь на кватэры ў яго некалькі разоў зьбіралася, праз інтэрнэт пазнаёміліся, а больш ніхто. Таму ўрэшце вырашыў: паеду пагляджу. Можа летам вярнуся. А можа і не. Вось так: папутаўся-папутаўся тут чатыры месяцы, а чым займацца? На працу ў дзяржаўныя органы не бяруць. На будоўлю якую? Дык, ведаеце, таксама ж ужо адвык ад такой працы за сем гадоў, боўтаючыся за мяжой. Ня ведаю нават, што далей і чакаць”.

Карэспандэнт: “Нейкія сябры, знаёмцы ў яго там засталіся? Ці паехаў, што называецца, у чысты сьвет?”


“Ну дык за сем гадоў недзе ж з нейкім раззнаёміўся. Бо расказваў, што пазнаёміўся з гэтым нашым сьпеваком у Нарвэгіі Аляксандрам (Рыбаком). Ёсьць жа там землякі. Ведаю, што езьдзіў адведваў такога Садоўскага – таксама апазыцыянэр, які зь Беларусі зьехаў…”.

Цалкам інтэрвію з Юзэфай Адамовіч – пазьней у нашым эфіры і на сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG