Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Камсамолка» атрымала другое папярэджаньне


Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджаньне ЗАТ «БелКП-ПРЭС» — заснавальніку газеты «Комсомольская правда» в Белоруссии«.

Гэты факт БелаПАН пацьвердзілі ў прававым упраўленьні Мінінфармацыі, аднак прычыну паведаміць адмовіліся, запатрабаваўшы пісьмовы запыт.

У рэдакцыі «Комсомольской правды» в Белоруссии» сытуацыю таксама не камэнтуюць. Але «Свабодзе» стала вядома, што папярэджанне вынесена за публікацыю непраўдзівай інфармацыі.

ЗАТ «БелКП-ПРЭС» атрымала другое па ліку папярэджаньне. Першае было ў лістападзе 2009 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG