Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд разгледзеў адміністрацыйную справу Паліны Дзьякавай


Суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паліны Дзьякавай. Зараз чакаецца рашэньне суду.


Паліну Дзьякаву зьвінавацілі ў тым, што яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным пікеце ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі. Напярэдадні разам з паплечнікамі яна была затрыманая каля будынку Вярхоўнага суду з плякатамі, якія зьмяшчалі патрабаваньне вызваліць палітвязьняў.

Яшчэ два ўдзельнікі пікету, актывісты “Эўрапейскай Беларусі” Паліна Кур’яновіч і Максім Вінярскі, чакаюць разгляду сваёй справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG