Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адным горадзе два розныя выбарчыя кодэксы


Раман Юргель
Раман Юргель

Праваабаронцу Раману Юргелю дазволі прысутнічаць у адміністрацыі Кастрычнкцкага раёна Горадні падчас фармаваньня ўчастковых камісій, а ў адміністрацыі Ленінскага раёна адмовілі, спаслаўшыся на тое, што гэта не прапісана ў выбарчым кодэксе.

Раман Юргель зьвяртаўся ў абедзьве адміністрацыі горада пісьмова ад Беларускага Гэльсінскагаі камітэту.

Зь яго слоў, з адміністрацыі Кастрычніцкага раёна яму нават двойчы тэлефанавалі і нагадвалі, што паседжаньне камісіі адбудзецца а 15-й гадзіне.

У адміністрацыю Ленінскага раёна ён некалькі разоў тэлефанаваў сам, а там супрацоўніца выканкама, Наталя Гурына, зь яго слоў, сказала, што ён ня будзе прысутнічаць падчас фармаваньня камісій на падставе таго, што ў выбарчым заканадаўстве такое не прапісана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG