Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску стане ўдвая больш гатэляў для VIP-пэрсон


У Менску да хакейнага чэмпіянату пабудуюць 6 чатырох і пяцізоркавых гатэльных комплексаў. Пры гэтым колькасьць месцаў павялічыцца на 40% з 870 да 1 500.

Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар дэпартамэнту па турызму і спорту Беларусі Віктар Янкавенка.

Ён паведаміў, што такая лічба невыпадковая, бо менавіта столькі VIP-пэрсон наведалі мінулыя хакейныя чэмпіянаты.

Да канца 2013 году ў Менску пабудуюць гатэлі для пастаяльцаў сярэдняга дастатку. Гэта таксама пашырыць гатэльны фонд беларускай сталіцы.

Да кожнага гатэля будзе дабрацца на адмысловым транспарце. Заплянавана сяліць гасьцей ў гатэлях на адлегласьці 50 км ад Менску. Паводле дырэктара дэпартамэнту, у іх ня будзе праблемаў з транспартам.

Яшчэ частку заўзятараў паселяць у студэнцкіх інтэрнатах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG