Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ландсбергіс ня супраць прыезду Лукашэнкі ў Вільню


Вядомы літоўскі палітык, дэпутат Эўрапарлямэнту Вітаўтас Ландсбергіс пазытыўна ацаніў запрашэньне Далі Грыбаўскайце, накіраванае А. Лукашэнку, наведаць сьвяткаваньне з нагоды 20-годзьдзя аднаўлення незалежнасці Літвы.

Літоўскі інфармацыйны партал DELFI цытуе заяву палітыка на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні:

“Я ня бачу ў гэтым нічога дрэннага. У пэўным кантэксце падзей, абставінаў, быць можа, неафіцыйных умоў, а таксама бачачы, што ў Беларусі, у яе кіраўнікоў, да якіх можа быць шмат прэтэнзій, асабліва ў сувязі з ранейшай палітыкай і дзеяньнямі, ёсьць жаданьне рабіць штосьці іначай, спрабаваць весьці краіну па-іншаму – да выжываньня і без адрыву ад эўрапейскіх каранёў. Таму што беларускі народ варты стаць эўрапейскім народам ",– заявіў Ландсбергіс

Прэзыдэнт Літвы Грыбаўскайце запрасіла Лукашэнку на ўрачыстасьці пасля таго, як беларускія пракуроры апыталі аднаго з падазраваных па справе 13 студзеня 1991 года Ўладзімера Усхопчыка. Раней яна казала, што запросіць кіраўніка Беларусі, калі адбудзецца пералом у гэтым пытаньні.

Літоўскія праваахоўныя органы падазраюць Усхопчыка ў тым, што 13 студзеня 1991 года ён даў загад страляць у цывільных грамадзян у Вільні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG