Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пакуль ня даў адказу літоўскаму прэзыдэнту


Аляксандар Лукашэнка пакуль не адказаў на запрашэньне сваёй літоўскай калегі Далі Грыбаўскайце наведаць сьвяточныя ўрачыстасьці ў Вільні.


Пра гэта сёньня паведаміў амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас.

Ён пацьвердзіў, што літоўскі бок перадаў запрашэньне, але пакуль адказу няма, і яго чакаюць.

На пытаньне Радыё Свабода, як у Літве ставяцца да таго, што генэрала Ўсхопчыка нарэшце дапытала пракуратура, спадар Багдонас адказаў, што ёсьць вядомая заява прэзыдэнта Літвы, што гэта новы этап узаемадзеяньня дзьвюх пракуратураў і мы будзем глядзець як гэтыя падзеі будуць разьвівацца далей.

“Пакуль цяжка сказаць ці задаволяць літоўскі бок атрыманыя дакумэнты. Аднак у гэтым адказе беларускай пракуратуры можа захоўвацца пазыцыя для будучага супрацоўніцтва”, — сказаў амбасадар.

Амбасадар Літвы падкрэсьліў, што падзеі ў Вільні, непасрэдна зьвязаныя з генэралам Усхопчыкам, адбываліся, калі Літва абвясьціла сваю дзяржаўную самастойнасьць і сувэрэнітэт.

“Таму дзеяньні савецкіх войскаў пад кіраўніцтвам генэрала Ўсхопчыка можна расцэньваць як факт агрэсіі з боку СССР супраць самастойнай дзяржавы Літвы”, — сказаў амбасадар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG