Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Костка: “Ёсьць Канстытуцыя, якая забараняе ўмешвацца ў асабістае жыцьцё грамадзянаў”


Валер Костка
Валер Костка

Указам Аляксандра Лукашэнкі № 129 зацьверджана палажэньне аб парадку ўзаемадзеяньня апэратараў электрасувязі з органамі, якія ажыцьцяўляюць апэратыўна-вышуковую дзейнасьць. Да якіх наступстваў прывядзе такога кшталту «супрацоўніцтва» спэцслужбаў з апэратарамі мабільнай сувязі — у камэнтары грамадзкага актывіста, былога супрацоўніка беларускіх спэцслужбаў Валера Косткі.

«У нас увогуле закон перастаў існаваць як рэгулятар унутрыдзяржаўных адносінаў. Вось гэта галоўнае. І таму што захочуць — тое і прымуць нашы ўлады. Гэта такія абставіны: вось яны захацелі — закон прынялі, патрэбен указ — от вам указ. Але ёсьць Асноўны закон, ёсьць Канстытуцыя, якая забараняе ўмешвацца ў асабістае жыцьцё грамадзянаў. І толькі калі ёсьць вялікая пагроза дзяржаўнай бясьпецы, тады з санкцыі пракурора ці суда могуць праводзіцца нейкія апэратыўныя мерапрыемствы. Гэта нармальная зьява.

Любы закон павінен адпавядаць Канстытуцыі. І калі ён Канстытуцыі не адпавядае, то юрыдычна ня мае прававой асновы.
Але дзеля гэтага патрэбна падстава. Тут жа атрымліваецца, што ўсё беспадстаўна, бо ніхто ж не пракантралюе! Грамадзянскай супольнасьці ў нас няма, кантролю грамадзянаў за ўладай няма, пракурор фактычна падкантрольны кіраўніку дзяржавы. І таму гэты каляпс будзе працягвацца. Гэта не прычына, гэта наступства.

Наступства таго, што мы забыліся: закон вышэй за ўсё, і менавіта закон рэгулюе грамадзкія адносіны. Калі мы вернемся да закону, то і ўсе пытаньні самі па сабе адпадуць. А так сёньня яны падпісалі адно, заўтра падпішуць іншае. Потым яны вызначаць, каму па правым баку вуліцы хадзіць, каму — па левым. Але сутнасна ўсе гэтыя захады — парушэньне нашых правоў, нашай Канстытуцыі. А Канстытуцыя — вышэй за ўсё. Як напісана ў нашым Асноўным законе? Любы закон павінен адпавядаць Канстытуцыі. І калі ён Канстытуцыі не адпавядае, то юрыдычна ня мае прававой асновы. Таму тут зьдзіўляцца няма чаму, бо для нашай краіны гэта — цалкам „нармальная“ зьява. І пакуль не дабяромся да прычынаў, да каранёў гэтых няправільных зьяў, мы нічога ня вырашым. Спробы крытыкаваць, камэнтаваць — як скаланаць паветра. Бо сёньня ў іх у галаве адно, заўтра іншае. Мы будзем абурацца. Але нічым паўплываць на гэтую сытуацыю ня здолеем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG