Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводка ў Берасьці паступова пачынаецца


У Берасьці ў абласную управу МНС з 26 лютага па 4 сакавіка паступіла 106 заявак на адпампоўваньне вады з прыватных жылых дамоў і падворкаў у мікрараёнах Новыя Задворцы і Гершоны. Вада там пачала назапашвацца у выніку інтэнсіўнага раставаньня сьнегу.

Як падае БелаПАН, у берасьцейскім гарадзкім аддзеле надзвычайных сытуацый створаныя тры групы для апэратыўнага рэагаваньня на інфармацыю аб падтапленьні.

У мікрараёне Новыя Задворцы для адвядзеньня вады прарыты канал.

4 сакавіка вада была адпампавана з 18 дамоў і падворкаў, разьмешчаных у мікрараёнах Новыя Задворцы і Гершоны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG