Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ізноў адбыўся спэктакль аднаго актора”


Агляд тэлефанаваньняў за 5 сакавіка


Сьледчая ў асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Сьвятлана Байкова, якая расьсьледавала справы высокапастаўленых чыноўнікаў у сілавых структурах, арыштаваная супрацоўнікамі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. З гэтай нагоды адмыслоўцы выказваюць меркаваньні, што ў Беларусі распачаўся новы віток барацьбы сілавых ведамстваў за лідэрства ў краіне. Слухачы “Свабоды” працягваюць камэнтаваць гэтую тэму.

Яцкевіч, Віцебск: “Вельмі і вельмі цікавае пытаньне закранулі, што КДБ з МУСам пачынаюць драпацца. Яны будуць увесь час грызьціся, і слушна нехта сказаў тут: якую пазыцыю зойме “бацька”, так і будзе. І будзе жангліраваць імі, як жанглёр. А па вялікім рахунку, КДБ зжыла сябе, не патрэбнае ў краіне наагул”.
Вельмі і вельмі цікавае пытаньне закранулі, што КДБ з МУСам пачынаюць драпацца. Яны будуць увесь час грызьціся


Яшчэ адна тэма абмеркаваньня слухачоў — папраўкі да Адміністрацыйнага кодэксу, паводле якіх падвышаны штраф за расьпіцьцё алькагольных напояў і піва ў грамадзкіх месцах:

Спадарыня, Менск: “Наша дзяржава ўвесь час нешта дазваляе, а пасьля з гэтым жа вядзе барацьбу. Спачатку падтрымлівалі тых, хто займаецца вытворчасьцю піва, свайго, роднага. А зараз з тымі, хто яго ўжывае. Ды такія штрафы, такога вялікага памеру! На гэтым прыкладзе бачна, што такія штрафы мог прыдумаць той, хто ня ведае, колькі атрымлівае студэнт. Ён атрымлівае ўсяго 100 тысяч. Ну, а зараз трэба параіць маладым не ўжываць піва ня толькі на вуліцы, а нават і ў сваім памяшканьні. Будзе двайная выгада: захаваньне здароўя і грошай. А зь півам неяк разьбяруцца, няхай думаюць далей, што рабіць з гэтай вытворчасьцю. Час прыйшоў”.

Працягваем праграму выказваньнямі на розныя іншыя тэмы:

Спадар: “Зараз ідзе актыўная дыскусія, хто будзе прадстаўляць Беларусь у Эўрапейскім парлямэнце Ўсходняга партнэрства. І прыйшлі да высновы, што павінна быць 5 чалавек з палаты прадстаўнікоў і 5 чалавек апазыцыі. Але ж гэта сьмешна. У Беларусі 3 мільёны жыхароў падтрымліваюць апазыцыю? Ды апошнія тры гады апазыцыі не чуваць, не відаць”.

Спадар: “4 сакавіка па першым канале беларускага тэлебачаньня зноў адбыўся спэктакль аднаго актора — Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Сабраў там некалькі чалавек, нешта па паперцы прамармытаў наконт інвэстыцый, і зноў трэба стварыць нейкую камісію, каб яна праверыла і яму далажыла. Госпадзе, сьвятая воля! Так проста! Падымі трубку і скажы, што мае тысячныя наглядчыкі злавілі нешта там. Старшыня Савету міністраў —зьвярні ўвагу, хто павінен гэтым займацца, спытай зь іх. Усё, так проста. Мой унук рагоча з гэтага ўсяго, уся рэспубліка сьмяецца зь яго фартэляў, далібог!”

Зіноўеў: “Яна Палякова — гераіня свайго народу, якая не захацела батрачыць на акупацыйны рэжым. І пра крымінальную справу супраць яе судзьдзі, я думаю, “Свабода” яшчэ скажа пасьля зьмены ўлады. А тая справа будзе заведзеная”.

Сухарэпскі: “Шчыра дзякую Ўладзімеру Някляеву за яго змаганьне, а таксама ўсім яго паплечнікам”.

Тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG