Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка скасаваў вайсковую пракуратуру ў Памежных войсках


Кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка падпісаў указ №99, паводле якога рэфармуецца структура сьледчых органаў пракуратуры і касуюцца вайсковыя пракуратуры ў некаторых родах войскаў, у тым ліку ў Памежнай службе.


Як падае БелаПАН, указ падпісаны 1 сакавіка.У адпаведнасьці з дакумэнтам сьледчы апарат органаў пракуратуры будзе складацца са сьледчага ўпраўленьня Генэральнай пракуратуры і падпарадкаваных яму сьледчых аддзелаў пракуратураў абласьцей, гораду Менску і прыроўненых да іх спэцыялізаваных пракуратураў.

У склад сьледчага ўпраўленьня Генпракуратуры ўвойдуць намесьнік генпракурора — начальнік сьледчай ўправы Генэральнай пракуратуры, яго намесьнікі — начальнікі аддзелаў, іх намесьнікі, старшыя сьледчыя па асабліва важных справах, сьледчыя па асабліва важных справах, старшыя сьледчыя-крыміналісты, сьледчыя-крыміналісты, памочнікі намесьніка генпракурора — начальніка сьледчай ўправы Генэральнай пракуратуры.

У склад сьледчых аддзелаў пракуратураў абласьцей, гораду Менску і прыраўнаваных да іх спэцыялізаваных пракуратураў увойдуць начальнікі згаданых аддзелаў, іх намесьнікі і памочнікі, старшыя сьледчыя па важнейшых справах, сьледчыя па важнейшых справах, сьледчыя-крыміналісты, а таксама замацаваныя за раённымі (міжраённымі, міжгарнізоннымі) участкамі гэтых аддзелаў старшыя сьледчыя, сьледчыя.

У адпаведнасьці з указам ліквідуюцца: ваенная пракуратура па наглядзе за законнасьцю ў вайсковых частках ВПС і войскаў СПА, ваенная пракуратура па наглядзе за законнасьцю ў органах памежнай службы.

Указ набывае моц 1 ліпеня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG