Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія грошы — пакуль міма Беларусі


Эўразьвяз вырашыў павялічыць фінансаваньне Эўрапейскай палітыкі суседзтва, паведамляюць з Брусэлю.


Цягам трох бліжэйшых гадоў (2011—2013) ЭЗ перадасьць сваім суседзям больш за 5,7 мільярда эўра. Гэтыя сродкі пойдуць на “мацаваньне палітычнага супрацоўніцтва і разьвіцьця эканамічнай інтэграцыі паміж Эўрапейскім Зьвязам і суседнімі дзяржавамі. Фінансаваньне таксама падтрымае праекты барацьбы са зьмяненьнямі клімату, а таксама зьвязаныя з транспартнай сфэрай, энэргетыкай і палітыкай аховы навакольнага асяродзьдзя”.

Сярод краін, якія атрымаюць эўрапейскія грошы, — усе ўдзельнікі праграмы “Ўсходняе партнэрства”, акрамя Беларусі, а таксама Альжыр, Эгіпет, Лібан, Марока ды некаторыя іншыя. Упершыню ў гісторыі існаваньня Эўрапейскай палітыкі суседзтва праграму падтрымкі атрымае Лібія.

Эўрапейская палітыка суседзтва была заснаваная ў 2004-м годзе. Беларусь дагэтуль не ўваходзіць у сьпіс краін, якія яна ахоплівае. Аднак, як паведамляецца з Брусэлю, “неўзабаве Эўракамісія разгледзіць спэцыяльную праграму для Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG