Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрала міліцыі Хацько шукаюць за пабудаваны катэдж


Напярэдадні зьнікненьня былога кіраўніка гарадзенскай міліцыі Генадзя Хацько на яго была заведзеная крымінальная справа, у якой фігуруе катэдж, пабудаваны праз злоўжываньні службовым становішчам.

Гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі. Паводле Алега Пякарскага, з заявай пра зьнікненьне мужа ў міліцыю зьвярнулася жонка генэрала. «Вядома, што перад гэтым ён быў у дрэнным настроі. А куды зьнік, ня ведаем. Не выключаем варыянту, што яго няма ў краіне. Зараз вядзецца комплекс мерапрыемстваў па ягоным пошуку. Генэрал Хацько шмат зрабіў для краіны, для міліцыі, але, відаць, дазволіў сабе і тое, што нельга было дазваляць», — сказаў Алег Пякарскі.

Падрабязнасьці з прэсавай канфэрэнцыі першага намесьніка міністра ўнутраных спраў Алега Пякарскага — пазьней у эфіры і на сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG