Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат Дзьмітрыя Паўлічэнкі быў затрыманы за наркотыкі


На прэсавай канфэрэнцыі 2 сакавіка з нагоды Дня беларускай міліцыі намесьнік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі пацьвердзіў, што брат былога камандзіра вайсковай часткі 3214 Дзьмітрыя Паўлічэнкі затрымліваўся КДБ за зьнікненьне наркатычных сродкаў з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы, якая падпарадкоўваецца Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. Цяпер ён вызвалены, вядзецца сьледзтва.

Дзьмітры Паўлічэнка
Летась у сакавіку былы камандзір брыгады спэцназу Дзьмітры Паўлічэнка звольніўся зь міліцыі.

Апошнім месцам працы Дзьмітрыя Паўлічэнкі была пасада намесьніка камандзіра корпусу аховы грамадзкага парадку Ўнутраных войскаў. Яго прызначылі туды ў лістападзе 2008 году.

Дзьмітры Паўлічэнка ўваходзіць у сьпіс асобаў, якіх Эўразьвяз і ЗША падазраюць у датычнасьці да выкраданьня беларускіх апазыцыянэраў. Сам палкоўнік Паўлічэнка сваю датычнасьць да гэтага адмаўляе, але ўхіляецца ад кантактаў з журналістамі на гэтую тэму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG