Прадстаўнік “Эўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі заявіў БелаПАН, што ў Менгарвыканкам пададзена пяць заявак.
Плянаваныя месцы акцыяў:
Меркаваны час правядзеньня акцыяў — 12:00—18:00.
Прыкладная колькасьць удзельнікаў — 50 чалавек.
Вінярскі зазначае, што некаторыя ранейшыя акцыі на Дзень салідарнасьці былі разагнаныя супрацоўнікамі міліцыі.
“Таму мы вырашылі яшчэ раз зрабіць усё магчымае, каб у адпаведнасьці з законам прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемы палітычных зьняволеных, патрабаваць іх вызваленьня, а таксама спыненьня палітычных рэпрэсіяў. На нашу думку, існаваньне такіх праблем ня толькі недапушчальнае з гуманітарнага пункту гледжаньня, але і наносіць непапраўную шкоду іміджу Беларусі на міжнароднай арэне”, — кажа прадстаўнік “Эўрапейскай Беларусі”.
Акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі і сем'ямі зьніклых палітыкаў праходзяць 16 чысла кожнага месяца.
Плянаваныя месцы акцыяў:
- ля кінатэатру “Масква”
- ля Камароўскага рынку
- ля гіпэрмаркету “Гіпа”
- каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук,
- у сквэры ля помніка Адаму Міцкевічу.