Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Усходні цягнік” можа пайсьці безь Беларусі


Рэкамэндацыі да эканамічнай плятформы “Ўсходняга партнэрства” выпрацоўвалі ў складзе міжнароднай групы экспэртаў беларускія эканамісты Леанід Заіка і Яраслаў Раманчук.

Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў па вяртаньні з Бэрліну спадар Раманчук:

“З экспэртнай працы, кантактаў з чыноўнікамі Эўразьвязу, нямецкімі палітыкамі і эканамістамі ў мяне склалася такое агульнае ўражаньне — Эўразьвяз будзе сур’ёзна супрацоўнічаць зь Беларусьсю толькі тады, калі нашы ўлады зьменяць сваё стаўленьне да “Ўсходняга партнэрства”. Ёсьць патэнцыял, ёсьць рашучасьць Эўракамісіі павялічыць рэсурсы на праграмы “Ўсходняга партнэрства”. Аднак няма беларускіх ініцыятываў. Таму ў Бэрліне далі ясна зразумець: ніхто выключаць Беларусь фармальна з “Усходняга партнэрства” ня будзе. Але калі афіцыйны Менск нічога ня зьменіць, то цягнік “Усходняга партнэрства” з грашыма, тэхнічнай і інстытуцыянальнай дапамогай будзе ісьці бяз нас. То бок справа ідзе да таго, што дэ-юрэ сяброўства ва “Ўсходнім партнэрстве” ў Беларусі будзе, а дэ-факта нам нічога ня дасьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG